Панядзелак, 21 Жнівень 2023

За «экстрэмізм» кіроўца-дальнабойшчык атрымаў 10 сутак арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Суддзя Аляксандр Вязіцкі Суддзя Аляксандр Вязіцкі

Суддзя суд Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 31 ліпеня прыняў рашэнне арыштаваць на 10 сутак кіроўцы-міжнародніка Дзмітрыя Жарскага, які на думку суддзі распаўсюджваў у сацыяльных сетках экстрэмісцкія матэрыялы. На разгляд адміністратыўнай справы “правапарушальнік” не зьявіўся.

Суд устанавіў, што Жарскі захоўваў з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкага зместу, якая знаходзілася старонках сацыяльнай сеткі "Instagram" з назвай "NEXTA" і "Charter97.org".

Суддзя Вязіцкі прыняў рашэнне зыходзячы з таго, што вінаватасць мужчыны ў здзяйсненні правапарушэння пацвярджаецца рапартам супрацоўніка Браслаўскага РАУС. У выніку ён прыйшоў да меркавання аб тым, што Зміцер здзейсніў правапарушэнне, вызначанае ў ч.2 арт.19.11 і ў рамках гэтага артыкула пастанавіў арыштаваць кіроўцу-міжнародніка на дзесяць сутак і канфіскаваць у даход дзяржавы яго тэлефон.

Андрэй Зуеў