Згодна пратаколам, якія паступілі ў суд з АУС Першамайскага раёна Віцебска, Аляксей правёў несанкцыянаванае пікетаванне без адпаведнага дазволу ўладаў. Пікет ён правёў, каб выказаць сваё стаўленне да пратэстаў 2020 года. Свае погляды ён выказаў у выглядзе фатаграфій з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру, якую выклаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук.
Таксама ў матэрыялах справы меліся доказы таго, што Касабуцкі на сваёй старонцы ў той жа СС Фэйсбук з'яўляўся падпісчыкам на Telegram-каналы "SYMBAL.BY" і "Белсат", якія ўключаны судамі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судзе «правапарушальнік» патлумачыў, што сапраўды ён у 2020 годзе ў сацыяльных сетках размяшчаў розныя фота з выявай сябе і іншых грамадзян на фоне пратэстных сімвалаў і сцяга бел-чырвона-белага колеру, таксама быў падпісаны і з'яўляецца ўдзельнікам суполак "SYMBAL.BY" і "Белсат", дзе чытаў інфармацыю. Пасля выбараў забыўся пра свае дзеянні, таму не выйшаў з названых суполак.
Аргументы Касабуцкага і ягоныя абаронцы не пераканалі суддзю Юрчанку ў адсутнасці ў «правапарушальніка» складу адміністрацыйнага правапарушэння. Таму на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП і ч. 2. арт. 19/11 суддзя пакараў інжынера арыштам на 15 сутак і канфіскаваў мабільны тэлефон.
Ірына Герасімава