Для прыняцця такога рашэння суддзі Доміч было дастаткова рапарту міліцыянта, у якім паведамлялася пра тое, што ён падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт у тэлеграм-канале «Наваполацк I Полацк 97%» выявіў фота, на якім быў намаляваны БЧБ сцяг, размешчаны на вышцы. У ходзе праверкі ён усталяваў, што дадзены малюнак размясціў 30 кастрычніка 2020 года карыстальнік Зянькоў.
Мужчына ў судовым пасяджэнні віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнаў і растлумачыў, што ў кастрычніку 2020 года размясціў у тэлеграм дзве фатаграфіі на якіх намаляваная вышка рабочай электрастанцыі з бел-чырвона-белым сцягам на вяршыні. Дадзеныя фатаграфіі рабіў сам у жніўні 2020 года і размясціў у тэлеграм-канале, каб паказаць салідарнасць і дачыненне да падзей, якія адбываліся.
Беручы пад увагу рапарт і пасіненні “правапарушальніка”, суддзя прыйшла да высновы, што Міхаіл вінаваты ў правядзенні несанкцыянаваным уладамі пікетавання і пакарала электраманцёра адміністрацыйным дзесяцісуткавым арыштам.
Павел Сухі