Ён быў затрыманы на рабочым месцы 28 лістапада 2022 года. Кабінет быў зачынены да сямі гадзін вечара, там праходзіў вобшук. Тады затрыманне і ўсе тыя падзеі звязвалі з кампаніяй, якая пастаўляла сыравіну ў Расею. Ён знаходзіўся ў віцебскім ІЧУ, а выконваў абавязкі генеральнага дырэктара Віктар Каток.
Але, як казалі ў той час працаўнікі завода, дырэктара маглі і “падставіць”, у яго была павага з боку работнікаў.
Раману Блізнёву 44 гады. Ён з дынастыі работнікаў "Полацк-шкловалакно". Там працавалі яго бацька і маці, а зараз - жонка і старэйшы брат. На завод "Полацк-шкловалакно" ён прыйшоў рабочым. Спачатку быў аператарам атрымання бесперапыннага шкловалакна. Затым скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.
Паступова Блізнёў дарос да галоўнага інжынера. На гэтай пасадзе ён быў 10 гадоў, а з 2015-га года стаў першым намеснікам генеральнага дырэктара. А з траўня 2021 года - генеральным.
Блізнёў таксама быў лаўрэатам прэміі "Чалавек года Віцебшчыны-2021" у намінацыі "Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес".
Прадпрыемства "Полацк-Шкловалакно" лічыцца адным з найбуйнейшых вытворцаў шкловалакна і матэрыялаў з яго. Там працуе каля 3 500 чалавек.
Інга Сташэўская