Згодна міліцейскаму пратаколу малады чалавек «наўмысна размясціў фотаздымак з выявай палотнішча сцяга бела-чырвона-белага колеру і выявай герба «Пагоня» дзеля публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў.
Мужчына на судзе прызнаўся, што даслаў на сайт паведамленне з пытаннем «Чаму Беларусь удзельнічае ў вайне з Украінай?», але адказу не атрымаў. Таму ён зноў напісаў і далучыў фотаздымкі БЧБ-сцяга і герба «Пагоня».
За паўторны допіс на сайце АП: «Добры дзень яшчэ раз, пісаў вам, але адказу няма, пішу яшчэ раз. Чаму Беларусь удзельнічае ў вайне з Украінай? Не вайне!!! Жыве Беларусь!!! Слава Украіне!!!», - маладзён адседзіць паўмесяца ў турме.
Іван Чайка