Нядзеля, 12 Верасень 2021

У дачыненні Лукашэнкі ўжыў слова «дэбіл». Вырак: паўтара года калоніі агульнага рэжыму

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вартаўніка-жывёлавода Міхаіла Лінтоўскага, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксe) у судзе Мёрскага раёнe адбыўся яшчэ 27 жніўня. Справу разглядала суддзя Ірына Яскевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла намесніца пракурора Мёрскага раёнe Святлана Раманоўская – піша «Наша Ніва».

Паводле абвінавачання, Міхаіл Лінтоўскі 27 сакавіка 2021 года зняў на тэлефон відэа, у якім выкарыстаў у дачыненні да Лукашэнкі слова, якое «мае негатыўную ацэнку і ненарматыўную форму маўленчага выказвання, якое наносіць шкоду гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы, накіраванае на падрыў ягонага аўтарытэту, на фармаванне негатыўнага стэрэатыпу і адмоўнага вобразу Лукашэнкі, у выніку чаго, публічна абразіў прэзідэнта».

Пасля мужчына апублікаваў відэа на сваёй старонцы ў «Аднакласніках».

Як расказаў на судзе ўчастковы інспектар Андрэй Талапіла, які выступіў сведкам, пра ролік з абразамі на адрас Лукашэнкі яму паведамілі некалькі мясцовых жыхароў, якія пазванілі ў міліцыю. Па словах міліцыянта, у відэа было каля 800 праглядаў, калі ён вырашыў выклікаць следча-аператыўную групу для затрымання Міхаіла Лінтоўскага.

Сам абвінавачаны распавёў, што ў той вечар купіў два піва і пайшоў у госці да сястры, дзе яны разам выпівалі. Затым ён пайшоў на працу і распіваў там гарэлку, затым вярнуўся да сястры. Сядзелі і размаўлялі, што заробак маленькі, у адпачынак не адпускаюць. І тады ён зняў відэа на мабільны. У роліку распавёў анекдот пра Лукашэнку, а ў канцы абразіў яго, назваўшы дэбілам. Ролік выклаў у «Аднакласнікі». Пазней хацеў выдаліць, пакуль ніхто не паглядзеў, але пайшоў на працу і забыўся. Потым прыехалі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго.

У абвінавачанага ёсць псіхічныя расстройствы і захворванне — лёгкая разумовая адсталасць, а таксама хранічны алкагалізм.

Суддзя вынес прысуд: 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачанага ўзялі пад варту ў зале судe. Таксама суддзя пастанавіла прыняць меры па прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму.