Чацвер, 26 Лістапад 2015

У Воршы дыскутавалі на тэму сьмяротнага пакараньня

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

20 лістапада ў Воршы адбыўся паказ фільму «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня», прэзэнтацыя кнігі «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі» і дыскусія на тэму «Сьмяротнае пакараньне – гэта забойства».

Мерапрыемства прайшло з удзелам каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэя Палуды, рэжысэра фільму Віктара Трацякова і ўкладальніцы кнігі – Паліны Сьцепаненкі.

Андрэй Палуда адзначыў: «Дыскусія прайшла на фоне вынясеньня новага сьмяротнага прысуду: у гэты дзень у Гародні вынесены прысуд Івану Куляшу. Дыскусія была вельмі гарачая. Падчас такіх сустрэчаў часта высьвятляецца, што некаторыя людзі папросту ня ведаюць, што сьмяротнае пакараньне існуе ў Беларусі. Падчас сустрэчы ў Воршы было шмат спрэчак, і гэта яшчэ адзін паказчык важнасьці тэмы. Такія сустрэчы ў рэгіёнах надзвычай цікавыя. На іх прыходзяць самыя розныя людзі – рознага ўзросту. Адчуваецца, што людзям часта не хапае інфармацыі па такой тэме, як сьмяротнае пакараньне».

Дыскусія адбылася ў межах ініцыятывы «Мы аршанцы, мы беларусы».

Крыніца: Радыё Рацыя