Панядзелак, 06 Люты 2017

Больш як 40 «дармаедаў» Віцебшчыны вызваленыя ад падатку празь цяжкую жыцьцёвую сытуацыю

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Больш як 40 жыхароў Віцебскай вобласьці вызваленыя ад выплаты збору на фінансаваньне дзяржвыдаткаў у сувязі зь цяжкай жыцьцёвай сытуацыяй. Пра гэта паведаміла намесьніца начальніка інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласьці Тацяна Ліпская.

Больш за 8,5 тыс. чалавек заявілі ў падатковыя органы пра тое, што не павінны выплачваць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў. Збольшага гэта грамадзяне, якія знаходзіліся за мяжой і прадставілі пацьвярджальныя дакумэнты, у тым ліку ў электронным выглядзе. Амаль у 80% выпадкаў пытаньне вырашанае станоўча, падаткавікі анулявалі адпаведныя апавяшчэньні.

Паводле слоў Тацяны Ліпскай, падчас працы з апавяшчэньнямі паўстала шмат нюансаў. Часам падаткавікі самі запытвалі інфармацыю, якая сьведчыць пра адсутнасьць у грамадзяніна абавязку па выплаце збору. Таму, калі грамадзянін мае права на льготу, ён можа падаць у падатковы орган дакумэнты любым зручным спосабам. Для гэтага няма неабходнасьці ісьці ў падатковы орган. Гэта можна зрабіць па пошце, у тым ліку ў электронным выглядзе, скарыстаўшыся сэрвісам «Электронны зварот» на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Усяго ў Віцебскай вобласьці было накіравана каля 61 тыс. апавяшчэньняў, найбольшая колькасьць – жыхарам Віцебску (каля 21 тыс.), у тым ліку жыхарам Першамайскага раёну абласнога цэнтру амаль 11 тыс. А ў Талачынскім раёне зафіксаваны выпадак выплаты збору па выніках ужо 2016 года, пры гэтым грамадзянін, які добраахвотна заявіў пра свой няўдзел у фінансаваньні дзяржвыдаткаў у 2016 годзе, атрымаў зьніжку 10%.

Збор ўжо заплацілі 3,7 тыс. грамадзян, у бюджэт паступіла больш як 1 млн. рублёў.

belta.by