Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у студзені 2014 году склала 5 322 441 рублёў, і паменшылася ў параўнаньні са сьнежнем 2013 году на 9,1%, або на 532,2 тысячы рублёў.
У сьнежні мінулага году ў якасьці «навагодняга падарунку» зарплата ў работнікаў Віцебшчыны вырасла на 459 тысяч, па краіне - на 505 900 рублёў. На жаль, усяго на месяц.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2014 у параўнаньні з студзенем 2013 году павялічылася на 5,8%, аднак у параўнаньні са сьнежнем 2013 году паменшылася на 10,5%.
Тройка лідэраў студзеня выглядае наступным чынам:
Менск - 7 169 494 рублёў;
Менская вобласьць - 5 123 998 рублёў;
Гомельская вобласьць - 4 970 285 рублёў.
Сярэдні заробак за студзень у Гарадзенскай вобласьці быў роўны 4 970 285, у Віцебскай - 4 748 912, у Магілёўскай - 4 722 322, у Берасьцейскай - 4 642 779 рублёў.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па асобных відах эканамічнай дзейнасьці ў студзені 2014 г. (тыс. рублёў)
У студзені 2014 году ў будаўніцтве сярэдняя заработная плата склала 6 538,6 тыс. рублёў, на транспарце і ў сувязі - 6 104,8 тыс., у прамысловасьці - 5 903,9 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляваньні і лясной гаспадарцы - 3 842,5 тыс., у адукацыі - 3 657,7 тыс., у тым ліку настаўнікаў - 4 305,6 тыс., прафэсарска-выкладчыцкага складу - 5 985,3 тыс. рублёў.
Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказаньня сацыяльных паслуг у студзені 2014 году cклала 3 812,4 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя - 3 902,6 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 6 164,7 тыс. рублёў, сярэдняга мэдычнага пэрсаналу - 3 760,6 тыс. рублёў.
Нагадаем, гаворка вядзецца пра сярэднія паказчыкі па галіне і пра налічаную зарплату, то бок пра сумы без уліку розных вылікаў.
Крыніца: Хімік.інфо