Першае месца ў рэйтынгу «Нафтану» забясьпечыў чысты прыбытак амаль у 1,3 трлн рублёў. Зрэшты, 2013 год для нафтаперапрацоўшчыкаў выдаўся ня самым лёгкім: у параўнаньні з 2012-м гэты паказчык скараціўся больш як на 2 трлн рублёў, або на 62%, тады як выручка кампаніі вырасла на 3%, амаль да 36,5 трлн.
На другое месца зь леташняга чацьвертага паднялася віцебская «Веста» з вынікам амаль 65,1 млрд руб. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на спажывецкім рынку гандлёвае прадпрыемства забясьпечыла рост чыстага прыбытку амаль на траціну ў параўнаньні з 2012-м, а выручка павялічылася на 16,5% да 1,2 трлн руб. Трэці радок рэйтынгу займае «Полацактранснафта Дружба» з паказчыкам 52,4 млрд руб.
У дзясятку самых прыбытковых ААТ увайшлі чатыры малакаперапрацоўчыя камбінаты (”Лепельскі МКК» - 44 млрд, «Малако», г. Віцебск - 23,7 млрд, «Глыбоцкі МКК» -23,2 млрд і «Полацкі малочны камбінат» - 22,6 млрд), якія па выніках 2012-га былі, акрамя глыбоцкага, у ліку стратных. Цяпер жа месцы сярод адстаючых занялі мясакамбінаты.
Апроч таго, найбольш рэзультатыўна па памеры чыстага прыбытку ў 2013 годзе спрацавалі «Віцебскія дываны» (42,3 млрд), «Нафтазаводмантаж, г. Наваполацак» (16,3 млрд), «Канструктарскае бюро “Дысплей” (14,7 млрд) і «Рудакова» (14,5 млрд).
Крыніца: Витебские вести