Каб зарыентаваць прадпрыемства на такі досыць працаёмкі асартымэнт, скараціць выдаткі на яго вытворчасьць і атрымаць максымальную рэнтабэльнасьць 12%, у жніўні 2014 году ў ААТ «Мона» распачалі рэалізацыю праекту па стварэньні спэцыялізаванай лініі. За кошт крэдытных рэсурсаў, выдадзеных з адтэрміноўкай плацяжу на год, набылі шэсьць адзінак новага, сучаснага тэхналягічнага абсталяваньня - гэтак званыя цыклічныя аўтаматы і паўаўтаматы, выкарыстаньне якіх дазволіць значна зьнізіць каэфіцыент працаёмкасьці, павялічыць прадукцыйнасьць працы.
Тканіна для форменных кашуляў айчынная, вырабленая магілёўскім ААТ «Магатэкс», да якога летась было вырашана далучыць полацкае ААТ «Мона» у рамках Комплекснай праграмы разьвіцьця лёгкай прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Працэс рэарганізацыі завяршаецца, і два вытворцы, скаапэраваўшы намаганьні, ужо пастаўляюць сваю прадукцыю ў гатовых вырабах на экспарт.
«Сытуацыя, якая складваецца на рынку краін Мытнага саюзу і, у прыватнасьці, Расейскай Фэдэрацыі, дазваляе нам з аптымізмам глядзець у будучыню, - тлумачыць Віктар Амельчанка. - У нас зьявілася магчымасьць выйсьці на гэтыя рынкі і нарошчваць аб’ёмы вытворчасьці».
Паводле pvestnik.by