Гарадская газета “Витьбичы» назвала гэта «унікальным мерапрыемствам». Праўда, не ўдакладніўшы, наколькі яно спадабалася пацыентам, якіх прывозяць у абласную бальніцу з усёй Віцебшчыны, калі на месцах лекары не даюць рады са складанымі выпадкамі.
Застаецца хіба пажадаць ім найхутчэйшага выздараўлення ў спадзевах на лекавы эфект духавога аркестра. Зрэшты, лекі ў Віцебску таксама «зарадзілі» патрыятызмам: каля аптэкі №164 фармацэўты танчылі пад мелодыі ваеннага часу.
Зоя Латыніна
Чацвер, 07 Май 2026
Медыкаў Віцебскай абласной бальніцы ў працоўны час вывелі слухаць канцэрт ваенных песень
Выступаць перад медработнікамі запрасілі вайсковы аркестр 103-й паветрана-дэсантнай брыгады і самайдзеныя калектывы віцебскіх дэсантнікаў. Выканаўцы расселіся проста на ганках бальніцы і зайгралі. Медыкі, якім раздалі чырвона-зялёныя сцяжкі і іншую сімволіку, распалажыліся хто як мог проста на сходах.
Апублікавана ў
Рознае
Галерэя выяваў
View the embedded image gallery online at:
https://vitebskspring.org/news/roznae/item/7723-medykau-vitsebskaj-ablasnoj-balnitsy-u-pratsouny-chas-vyveli-slukhats-kantsert-vaennykh-pesen#sigProId27886cdc89
https://vitebskspring.org/news/roznae/item/7723-medykau-vitsebskaj-ablasnoj-balnitsy-u-pratsouny-chas-vyveli-slukhats-kantsert-vaennykh-pesen#sigProId27886cdc89