Серада, 18 Сакавік 2026

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”, арганізаваны віцяблянкай Вольгай Чайкоўскай, прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Звесткі пра гэта сёння з’явіліся на сайце МУС. Як вынікае з інфармацыі на сайце ведамства, кінафестываль прызнаны “экстрэмісцкім” паводле рашэння КДБ ад 11 сакавіка гэтага года. У пераліку асобаў, якія нібыта ажыццяўляюць “экстрэмісцкую дзейнасць”, згадана імя і прозвішча самой Вольгі Чайкоўскай, а таксама  Надзеі Зелянковай і Дар’і Жук.

«Паўночнае ззяянне» —гэта  штогадовы фестываль ігравога і дакументальнага кіно Паўночных і Балтыйскіх краін. Яго заснавала прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская ў 2015 г. пры падтрымцы Офіса Рады міністраў паўночнаеўрапейскіх краін у Літве.

19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадкцыяй" інтэрнэт-сайт кінафестываля “Паўночнае ззянне” northernlightsff.com і  старонку ў Facebook яго заснавальніцы Вольгі Чайкоўскай “Volia Chajkouskaya". 

Аліса Сінельнікава