Пятніца, 14 Люты 2025

Рэдакцыя партала orsha.eu паведамляе пра блакіроўку старонак у сацсетках на тэрыторыі Беларусі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Учора ўвечары наведнікі заўважылі, што паведамленне пра блакіроўку з'явілася на старонках orsha.eu у "ВКонтакте" (там медыяпраект мае 2 старонкі) і ў "Одноклассниках". Старонкі https://vk.com/orshaeu; https://vk.com/orsha_eu; https://ok.ru/orsha.eu цяпер даступныя толькі праз VPN або з замежжа, гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.

Сёння рэдакцыя выпусціла паведамленне пра гэта, запрасіўшы наведнікаў на іншыя рэсурсы партала: сайт orsha.eu; Telegram-канал ; старонка ў Instagram; старонка ў Facebook; YouTube - канал; TikTok – канал.

Нагадаем, сёлета ў студзені сайт orsha.eu з невядомых прычынаў не працаваў на працягу двух тыдняў. На тэрыторыі Беларусі ён заблакаваны з 2021 года.

Сайт і ўсе звязаныя з ім старонкі ў сацсетках і мэсэнджарах ў розны час былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Летась у жніўні праект orsha.eu быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». 13 сакавіка мінулага году Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы і журналіста Ігара Казмерчака, рэдактара незалежнага партала. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага Кодэкса - паводле частак 1 і 2 арт. 361-4, а таксама паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса. Казмярчак у 2021 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь, і спецвытворчасць прадугледжвае магчымасць судовага разбору ў адсутнасць падсуднага.

Міхаліна Гатоўская