Паводле словаў кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня Хрыстафора Жаляпава, гэтае аб’яднаньне было створанае дзеля таго, каб спрыяць актывізацыі дзейнасьці простых грамадзянаў у вырашэньні тых мясцовых праблемаў, якія ёсьць у кожным населеным пункце: „Усё ж такі Беларусь – гэта эўрапейская краіна, і мы ўсе хочам, каб гэта была эўрапейская краіна. Для таго, каб мы былі эўрапейскай краінай, мы мусім ствараць той асяродак, у якім мы жывём паводле эўрапейскіх стандартаў. У Эўропе самае галоўнае – гэта ўдзел грамадзян, у Эўропе людзі вырашаюць, як яны павінны жыць”.
На сэмінары прысутных пазнаёмілі з Эўрапейскай хартыяй мясцовага самакіраваньня. А таксама разгледзелі сучаснае заканадаўства пра грамадзкае тэрытарыяльнае самакіраваньне і ўдзел грамадзян у вырашэньні пытаньняў мясцовага значэньня праз грамадзкія абмеркаваньні і звароты.
https://viciebskspring.org/news/roznae/item/700-aktyvistau-pastaushchyny-i-glybochchyny-paznajomili-z-eurapejskaj-khartyyaj-myastsovaga-samakiravannya#sigProId3241eff8dc
Крыніца: Радыё Рацыя