«Дэпутаты прагаласавалі за накіраванне сацыяльна значных праектаў у Віцебскую абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў для правядзення адкрытага конкурснага адбору», піша газета. І ўдакладняе, што на 2024 год прадугледжана выдаткаваць на фінансаванне таямнічых грамадзянскіх ініцыятываў 30 тысяч рублёў, і што «з 23 праектаў 17 можна рэалізаваць сёлета». Атрымліваецца, што рэалізацыя праектаў ідзе з вялікім адставаннем – не ўсё запланаванае будзе выканана. І на выкананне 17-ці праектаў, з якімі яшчэ можна паспець, застаецца ўсяго тры з паловай месяцы.
Асобнае пытанне наконт аўтараў ініцыятыў, дакладней, наколькі іх можна лічыць прадстаўнікамі грамадскасці або спецыялістамі, якія дакладна ведаюць, што «для паляпшэння жыцця» насамрэч патрэбна жыхарам рэгіёна. Бо грамадкі сектар Віцебшчыны зачышчаны практычна поўнасцю, у ім засталіся толькі праўладныя структуры, прадстаўнікі якіх часам вельмі далёкія ад разумення патрэбаў сваіх землякоў.
Таццяна Свіціна