Панядзелак, 10 Чэрвень 2013

Сьледчыя дапыталі лекараў Віцебскага дзіцячага абласнога клінічнага шпіталя

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Сьледчыя дапыталі лекараў у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце сьмерці двухмесячнага дзіцяці ў Віцебскім дзіцячым абласным клінічным шпіталі. “Цягам мінулых выходных сьледчыя дапыталі лекараў шпіталя, дзе памерла дзіця, а таксама канфіскавалі неабходныя дакумэнты для правядзеньня складаных экспэртыз”, - паведаміла агенцтву “Інтэрфакс-Захад” у панядзелак афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова. - Расьсьледаваньне справы працягваецца”.

Іншыя падрабязнасьці гэтай крымінальнай справы Іна Гарбачова паведаміць адмовілася, спаслаўшыся на таямніцу сьледзтва. Яна нагадала, што па факце сьмерці двухмесячнага дзіцяці УСК Віцебскай вобласьці 7 чэрвеня ўзбудзіла крымінальную справу паводле ч.2 арт.162 (неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдычным работнікам, што пацягнула сьмерць пацыента) КК Беларусі.

Дзіця памерла ў шпіталі 31 траўня 2013 году.

Крыніца: Інтэрфакс-Захад