Трапіць на сам сьвінакомплекс цяпер немагчыма - усе дарогі, у тым ліку прасёлачныя, перагароджаныя пастамі міліцыі і ДАІ. Супрацоўнікі ўнутраных ворганаў, што стаяць на варце, тлумачаць, што гэта забароненая зона, але з-за чаго забарона - камэнтаваць адмаўляюцца. Kарэспандэнту “Народных навін Віцебска” міліцыянты забаранілі весьці фотаздымкі нават за межамі так званай «забароненай зоны». А калі ён адмовіўся паказаць ужо зьняты матэрыял, хацелі затрымаць і даставіць ў Віцебскі РАУС, але потым папросту папрасілі зьехаць.
Журналісты паспрабавалі ўзяць камэнтар у Віцебскай раённай вэтэрынарнай станцыі, аднак супрацоўнік, які адказаў на тэлефанаваньне, сказаў, што ён ня ў курсе таго, што адбываецца. Як раней паведамлялася, у Віцебскім раёне ўжо зьнішчалі сьвіней - у чэрвені жывёлы былі канфіскаваныя з прыватных падворкаў вёсак Ліпаўцы, Шапечына і Асінаўка.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска