На сёньняшні дзень, каб выкарыстоўваць лягер паводле прызначэньня, патрабуецца замена ўсёй інфраструктуры – ачышчальныя збудаваньні, ацяпленьне. Такі рамонт ацэньваецца прыблізна ў 70 мільярдаў рублёў. Увесь комплекс лягеру можа прымаць каля 600 адпачывальнікаў за зьмену, у яго ўваходзяць 7 карпусоў з камфартабельнымі пакоямі, асобныя мэдычны і гаспадарчы корпусы і клюб-сталоўка.
Крыніца: Орша.eu