Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 28 жніўня пастанавіў аштрафаваць Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) на 10 базавых велічынь за невыкананьне рашэньня гэтага ж суду аб вызваленьні памяшканьня прафсаюзнага офісу на прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно”.

Камісія па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў прыняла прапанову Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) абараніць на заканадаўчым узроўні інфармацыю аб сяброўстве працоўных у прафсаюзах. Пра гэта ў электронным лісьце на імя старшыні СПБ Міколы Шараха паведаміла дэпутатка ПП НС Натальля Гуйвік.

Працаўнікі Глыбоцкага малочнакансэрвавага камбінату даслалі на тэлеграм-канал NEXTA распараджэньне кіраўніцтва заводу аб выплаце заробкаў у жніўні-сьнежні 2019 году “часткова ў натуральнай форме” – сьмятанай ды малаком. На камбінаце сьпее бунт…

Свабодны прафсаюз Беларускі атрымаў афіцыйны адказ ад кіраўніцтва ААТ “Полацак-Шкловалакно” на просьбу патлумачыць, чаму на стэндзе, які знаходзіцца на прахадной заводу, забараняюць разьмяшчаць прафсаюзныя ўлёткі. Усё проста: ячэйкі стэнду ўжо занятыя і “выкарыстоўваюцца для гаспадарчай дзейнасьці…”

Аддзел спорту і турызму Аршанскага райвыканкаму пад грыфам “Вельмі тэрмінова” разаслаў кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацыяў раёну “просьбу” прыняць меры па набыцьці квіткоў на хатнія гульні аршанскага “Лякаматыву”, які згуляе ў “Кубку Салея”. Інфармацыю пра гэта апублікаваў тэлеграм-канал NEXTA.