Як высьветлілася, супрацоўнікам бюджэтнай арганізацыі не забясьпечылі сёлета налічэньне заробкаў у поўным аб’ёме, у прыватнасьці акладаў, стымулюючых выплат і кампэнсацый.
«Фактычна за замяшчэньне адсутных калег надбаўкі лекарам выплачваліся ў нязначным памеры», – паведамляе КДК.
Цягам двух дзён пасьля звароту грамадзяніна па патрабаваньні Камітэту дзяржкантролю Віцебскай вобласьці 40 працаўнікам мэдычнай установы зробленыя даналічэньні і выплаты заробкаў. Да дысцыплінарнай адказнасьці за парушэньні заканадаўства аб працы прыцягнутыя дзьве службовыя асобы.
«Кантроль за паўнатой выплаты заробкаў у бюджэтных установах Віцебскай вобласьці будзе працягнуты», – сьцьвярджае КДК.