Упраўленьне па адукацыі даводзіць да ведама, што “11.07.2019 усім пералічаным ніжэй установам адукацыі неабходна ў абавязковым парадку набыць пазначаную колькасьць квіткоў на наступныя канцэрты XXVIII Міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Па 2 ці 4 квіткі на канцэрты “Славянкі” мусяць набыць амаль усе навучальныя ўстановы Воршы, Барані ды Балбасава. Больш за тое, кіраўнікі школ і гімназій павінны будуць даць справаздачу.
“Інфармацыю аб колькасьці набытых квіткоў з пазначанай назвай канцэрту, сэктару, шэрагу і месца неабходна накіраваць ва ўпраўленьне па электроннай пошце не пазьней 16.00 11 ліпеня”, – папярэджвае дакумэнт, падпісаны намесьнікам начальніка ўпраўленьня па адукацыі Аршанскага райвыканкаму Аксанай Булаўкай.
Зьміцер Міраш