Здарэньне адбылося днём 13 жніўня. 49-гадовы дворнік гарадзкога парку культуры і адпачынку дапамагаў работнікам прыежджага цырку разьбіраць шацёр. Да таго часу купал ўжо быў зьняты, заставаўся каркас, калі мужчына сарваўся з вышыні. У выніку падзеньня ён атрымаў шматлікія цяжкія траўмы, у тым ліку галавы і шыйнага аддзелу хрыбетніка.
Пацярпелы быў дастаўлены ў шпіталь, знаходзіўся без прытомнасьці. 21 жніўня ад атрыманых траўмаў мужчына памёр, паведамляе тэлеканал «Вэктар».
Сьледчыя высьвятляюць усе акалічнасьці здарэньня, у прыватнасьці, чаму супрацоўнік парку апынуўся ў ліку тых, хто разьбіраў шацёр.