Згодна з заяўкай, пададзенай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, мітынг мусіць адбыцца 15 сакавіка ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Заяўленая мэта імпрэзы – публічна адсьвяткаваць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які вызначаны ўказам прэзыдэнта як сьвяточны дзень.

Канец студзеня – пачатак лютага 2018 году адзначыўся масавымі выклікамі ў сьледчыя органы грамадзянскіх актывістаў і сябраў прафсаюзу РЭП з усіх рэгіёнаў краіны. Ня стала выключэньнем і Віцебшчына. Сярод тых, хто быў апытаны ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, распачатай супраць кіраўніцтва прафсаюзу, апынуўся віцебскі юрыст і праваабаронца Валер Місьнікаў, які пасьля наведваньня габінэту сьледчага вымушаны быў зьвярнуцца ў пракуратуру.

У інтэрнэце зьявілася публікацыя «Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017. Вулічныя акцыі». На 78-мі старонках кнігі праваабаронцы рэгіёну нагадваюць чытачам пра тое, як праходзілі акцыі пратэсту ўвесну 2017 году, дзякуючы якім фактычна быў скасаваны «дармаедзкі» дэкрэт № 3, як улады спрабавалі перашкодзіць грамадзянам рэалізоўваць іх права на мірныя сходы, як яны чынілі рэпрэсіі супраць удзельнікаў гэтых сходаў і назіральнікаў за імі.

Пасьля больш як 3-месячнага перапынку ў ліставаньні, палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае крымінальнае пакараньне ў папраўчай калёніі №9 (г. Горкі, Магілёўская вобласьць), даслаў віцебскім праваабаронцам адразу два лісты і віншавальную паштоўку.

Нядзеля, 31 Снежань 2017

З Новым годам!

Рэдакцыя «Віцебскай вясны» віншуе ўсіх нашых дарагіх чытачоў з Новым 2018-м годам! Дзякуй, што вы былі з намі цягам ўсяго 2017-га, за цікавасьць да нашых публікацыяў, за камэнтары, за звароты да нас, за часам крытычныя заўвагі ў наш адрас.