Субота, 10 Снежань 2022

Веймарскую прэмію за правы чалавека дадуць Карач і Шчарбаковай

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Прэмія будзе ўручана з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, паведаміла адміністрацыя Веймара. Гарадскія ўлады запэўнілі, што яны будуць і надалей абараняць дзвюх актывістак.

Прэмія за правы чалавека, заснаваная горадам Веймарам, у 2022 годзе прысуджана і беларусцы Вользе Карач і расіянцы Ірыне Шчарбаковай. Узнагарода, грашовы памер якой складае 5000 еўра, будзе ўручана падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, паведаміла гарадская адміністрацыя Веймара. У адміністрацыі запэўнілі, што Веймар будзе і надалей змагацца за дабрабыт і недатыкальнасць абедзвюх лаўрэатак. 

43-гадовая Вольга Карач пасля цэлага шэрагу затрыманняў на радзіме зараз жыве ў выгнанні ў Літве. Яна актыўна змагалася за захаванне асноўных правоў чалавека, раўнапраўе і абарону актывістаў у Беларусі. 

Карач атрымае Прэмію горада Веймара 10 снежня асабіста, а Ірына Шчарбакова ў гэты час будзе знаходзіцца ў Осла на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру "Мемарыялу". 

73-гадовая гісторык і германістка Ірына Шчарбакова з'яўляецца адным з сузаснавальнікаў расійскай праваабарончай арганізацыі "Мемарыял", якая сёлета была ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру. Шчарбакова пакінула Расію пасля забароны "Мемарыяла" ўладамі РФ і ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну.