Пасля падзеяў 2020 года Ірына актыўна аказвала і працягвае аказваць цяпер дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэжыму.
У лютым 2021 года ў Ірыны зрабілі ператрус у кватэры з санкцыі Генеральнай пракуратуры РБ. Не чакаючы відавочнага затрымання, Ірына разам з сынам экстрана з'ехалі з Беларусі ва Украіну.
Ва Украіне ў Ірыны з'явілася магчымасць працаваць і адкрыта ажыццяўляць праваабарончую дзейнасць, накіраваную на дапамогу рэпрэсаваным рэлакантам ва Украіне, Польшчы, Нямеччыне, Грузіі, Літве.
Але 25 лютага 2022 г., пасля пачатку вайны на тэрыторыі Украіны, Ірына была вымушана ў другі раз за год пакінуць свой дом. У гэты час Нацбанк Украіны выдаў указ, які дазволіў замарозіць усе рахункі ва ўкраінскіх банках грамадзянам Беларусі і РФ, і Ірына з сынам эвакуяваліся практычныя без рэчаў і без капейкі грошай. Цяпер Ірыне і яе сыну неабходна фінансавая дапамога.