Аўторак, 30 Верасень 2025

71-гадовы былы палітвязень з Віцебшчыны просіць дапамогі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гісторыя гэтага чалавека – жыхара вёскі в. Хатоля Віцебскага раёна  - у 2022 годзе скаланула інтэрнэт. Пенсіянера, які нарадзіўся ва Ўкраіне і ў якога падчас вайны , развязанай Расіяй, пацярпелі сваякі, асудзілі за абразу прэзідэнта да двух гадоў зняволення. Гэты тэрмін ён адбыў «ад званка да званка», але за гэты час сур'ёзна  папсавалася здароўе ўжо немаладога чалавека. Bysol абвясціў збор  на ягоную падтрымку.

Аляксандр Патапаў быў затрыманы міліцыяй  25 жніўня 2022 года і ўзяты пад варту па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі. Пасля ранення і гібелі ва Украіне ад рук расійскіх вайскоўцаў ягонай дачкі і пляменніцы, мужчына размясціў у «Аднакласніках» два каментары пра Лукашэнку, якія экспертыза палічыла «абразлівымі». Раней Аляксандра ўжо затрымлівалі ў межах адміністрацыйнай справы па арт. 19.11 КаАП за “распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце”, тады яму прызначылі штраф.

Пад час апошняга слова на  судовым пасяджэнні Патапаў заявіў, што ў яго пастаянна дрэннае самаадчуванне, цяжкасць у галаве, слабасць і ён вымушаны прымаць абязбольныя сродкі. Яму абяцалі абследванне ў медыцынскім стацыянары, але апошнія 94 дні ён знаходзіўся ў жорсткіх умовах зняволення ў ШІЗА. Суд  запрасіў даведку аб стане здароўя абвінавачанага. Медык СІЗА №2, якога выклікалі ў суд, паведаміў, што Аляксандру аказваецца належная медыцынская дапамога, змяшчэнне ў стацыянар не патрабуецца. Даведку далучылі да матэрыялаў справы.

Суддзя Наталля Траццякова прызнала падсуднага вінаватым і прызначыла  яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін зняволення Аляксандр Патапаў адбываў у магілеўскай ПК -15.   Тым часам  абласная газета пачала цкаваць мужчыну, размясціўшы пра яго абразлівы артыкул  .

После освобождения в августе 2024 года я остался под постоянным психологическим давлением и постоянным надзором милиции. Несмотря на мой возраст, аритмию и высокое давление силовики сделали мою жизнь невыносимой. Два нарушения я уже получил, и опасаясь снова угодить в колонию, решился на эвакуацию. Через пару дней с помощью BYSOL я эвакуировался в Грузию. За время срока в колонии и превентивного надзора у меня совершенно разрушились зубы, а лечить их было невозможно. В Тбилиси, мне помогли  беларуские волонтеры из правозащитной организации. Благодаря им я смог сделать операцию на челюсти, но импланты вставить не позволило воспаление, хирург сказал что нужно на заживление 3-4 месяца. Но лечение в Тбилиси, к сожалению, было прервано, тк программа помощи  закрылась, а я  испытываю большие финансовые трудности, а из-за отсутствия зубов – проблемы со здоровьем и речью”, - так тлумачыць сваю сітуацыю сам Аляксандр Патапаў.

Ён просіць дапамогі на пратэзаванне   абедзьвюх сківіц.