Чацвер, 31 Ліпень 2025

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала экс-палітвязняволенай аршанку Наталлю Говараву

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суд Оршы і Аршанскага раёна прызнаў Наталлю Говорава вінаватай у абразе прэзідэнта (ч.2 арт. 369 КК РБ) і абразе прадстаўніка ўлады (арт.368 КК РБ). Суддзя Юлія Вяршыніна пастанавіла пакараць Наталлю чатырма гадамі "хіміі", але жанчына з трыма дзецьмі змагла выехаць за мяжу.

30 ліпеня беларускія праваабаронцы прызналі жанчыну былой палітзняволенай. “Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказванні меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўлены волі: узяты пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызвалены без рэабілітацыі і пакрыцця прычыненай шкоды”, - гаворыцца ў заяве  праваабаронцаў.

 Увосень 2024 г. проста з працоўнага месца Наталлю Говараву адвезлі на допыт, змусілі запісаць «пакаянае відэа». Яшчэ праз 2 тыдні жанчыну затрымалі і кінулі ў СІЗА. Сёлета  6 сакавіка яе асудзілі. Яна спрабавала аспрэчыць  прысуд аршанскага суда, а калі гэта не ўдалося, то вырашыла  збегчы  з Беларусі. У першы час знаходжання за мяжой салідарныя беларусы дапамаглі ёй матэрыяльна: за час збору, арганізаванага BYSOL, для сям'і Наталлі сабралі €4340.

Ларыса Пятрова