Чацвер, 30 Студзень 2025

На Нобелеўскую прэмію міру вылучаны беларускі палітвязень Мікалай Статкевіч

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пра гэта ў Facebook напісаў Яўген Вільскі, выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада»: "Депутат Европейского парламента Пятрас Ауштравичус зарегистрировал лидера беларуской оппозиции Н. Статкевича кандидатом на присвоение Нобелевской премии мира. Сумасшедшая работа в авральном порядке по сбору материалов была проведена командой «Народной Грамады». И мы успели до окончания срока приёма заявок".

Лідар "Народнай грамады" Мікалай Статкевіч асуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за " арганізацыю масавых беспарадкаў" паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Такое рашэнне 14 снежня 2021 года прыняў Гомельскі абласны суд. Палітвязень адбывае пакаранне ў Глыбоцкай ПК-13, дзе яго амаль два гады (з лютага 2023 года) трымаюць у рэжыме інкамунікада — без сувязі з роднымі і знешнім светам.

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за 2022 год быў прызнаны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён атрымаў гэтую прэмію разам з расійскай арганізацыяй "Мемарыял" і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабодаў.

Мікалай Парфёнаў