Пра тое, што пераводу з калоніі не пазбегнуць, напісала ў Фэйсбуку маці палітвязня, Таццяна Севярынец: «Паўла пераводзяць на турэмны рэжым. Калі і куды, не ведаем».
Ужо тры гады Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі: у маі 2021-га году яму і яшчэ шасці палітвязням у закрытым судовым працэсе прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Севярынца прызналі вінаватым паводле ч. 1 артыкула 13 і ч. 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Адбываць пакаранне Паўла Севярынца накіравалі Шклоўскую ПК №17. сёлета ў красавіку адміністрацыя прызнала Паўла злосным парушальнікам рэжыму. Тады Яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў, а пазней пазбавілі і працяглага спаткання. Паводле звестак ад родных палітвязня, яго перыядычна караюць знаходжаннем у ПКТ і ШІЗА, дзе ён зусім нядаўна адбыў 5 дзён.
Былыя вязні, якія вызваліліся са Шклоўскай калоніі, распавядаюць пра Паўла Севярынца, што ён заўсёды карыстаецца беларускай мовай, пры магчымасці наведвае царкву, і ахоўнікі пільна сочыць за тым каб ен не займаўся «агітацыяй» іншых зняволеных.
Станіслаў Іваноўскі