Пінчук знаходзіцца ў статусе абвінавачанай. Ёй інкрымінавана ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб) КК РБ; ч.3 арт.361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт) КК РБ; а таксама ч.1 і ч.2 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, кіраўніцтва такім фармаваннем) КК РБ.
Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачаная з верасня 2020 года па лістапад 2021 года ў групе з іншымі людзьмі з мэтай узбуджэння сацыяльнай варожасці і варожасці стварыла ў мэсэнджэры Telegram канал з назвай "Віцебск 97%", інфармацыйная прадукцыя якога рашэннем суда прызнана экстрэмісцкімі матэрыялу.
Адміністраючы інфармацыйны рэсурс, дзяўчына публічна заклікала да захопу дзяржулады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу краіны і прычыненню шкоды нацыянальнай бяспецы.
Маскоўская Хельсінкская група паведаміла, што 13 ліпеня Камітэт па правах чалавека ААН забараніў экстрадыцыю Пінчук на радзіму, у Беларусь.
Камітэт заклікаў расейскія ўлады "забяспечыць абарону жыцця, фізічнай і псіхічнай недатыкальнасці" актывісткі і "ўстрымацца ад яе выдачы", пакуль у ААН разглядаюць яе скаргу па сутнасці. Але гэта не спыніла экстрадыцыю Пінчук у Віцебск.
Каб падтрымаць Яну, неабходна накіроўваць лісты, паштоўкі, грашовыя пераводы і бандэролі на адрас: Пінчук Яне Вітальеўне, Віцебскае абласное СІЗА №2, вул. Гагарына,2, 210026, Віцебск.
Іван Чайка