Панядзелак, 24 Кастрычнік 2016

Адбылася прэзэнтацыя двухтомніка «Полацкія граматы»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Полацкія граматы Полацкія граматы

20 кастрычніка ў Полацку адбылася прэзентацыя двухтомніка «Полацкія граматы XIII – пачатку XVI ст.». У выданьне ўвайшлі 12 новых тэкстаў, якія раней не публікаваліся.

Выданьне «Полацкія граматы» зьяўляецца навуковай публікацыяй старажытных дакумэнтаў па гісторыі Полацкай зямлі і ахоплівае прамежак паміж 1263-1511 гг.

Супольная праца расейскіх і беларускіх навукоўцаў па падрыхтоўцы кнігі расьцягнуўся на 10 гадоў. Вывучэньне дакумэнтальных крыніц праходзіла ў архівах Бэрліна, Варшавы, Вільні, Менску, Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Рыгі, Санкт-Пецярбурга. Падчас яе стварэньня была праведзеная калясальная праца паводле аб'ёму (часавы прамежак склаў 250 гадоў), затрачаныя тытанічныя намаганьні па пошуку дакумэнтальных крыніц, іх вывучэньні, перакладзе, асэнсаваньні, падрыхтоўцы да выданьня, паведамілі ў прэсавай службе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніку.

Акты, указы, пасланьні, справаводнае ліставаньне, прадстаўленыя ў публікацыі, знаёмяць з эканамічным, палітычным, грамадзкім жыцьцём Полацкай зямлі, стасункамі палачан зь іх суседзямі.

Цікавасьць да грамат Полацкай зямлі была праяўлены яшчэ ў 80-90 гг. мінулага стагодзьдзя. У той час ідэйным натхняльнікам і складальнікам зборніка дакумэнтаў па гісторыі Полацкай зямлі была Ала Харашэвіч – вядомы расейскі гісторык і дасьледчык. У пэрыяд з 1977 па 1985 гг. было выдадзена 5 выпускаў зборніка «Полацкія граматы XIII – пачатку XVI ст.».

Новае выданьне збыткуе шматлікімі рэпрадукцыямі грамат, іх вадзянымі знакамі і пячаткамі, камэнтарамі і даведкавым матэрыялам. У дадатак да грамат, што ўжо меліся, у кнігу ўвайшлі яшчэ 12 новых тэкстаў, якія ніколі не былі апублікаваныя. Цікавы той факт, што ў чэрвені гэтага году ў архіве Вільні быў знойдзены яшчэ адзін дакумэнт, які можна было выкарыстоўваць у кнізе, але выданьне ўжо было падрыхтаванае да друку, таму ўключыць яго не было магчымым.

Можа падацца, што кніга прызначаная толькі для вузкага кола чытачоў, аднак пры ўсёй яе акадэмічнасьці, кожны дакумэнт узнаўляе надзеі людзей, іх чаканьні і надзеі.

ximik.info