Панядзелак, 02 Лістапад 2015

Пасьля рамонтных работ рабочыя скінулі кавалкі асфальту ў рэчышча Куцеенкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Перад выходнымі 23 кастрычніка ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёну ішлі работы па падсыпцы вуліцы Пуцяціна. Пасьля работ засталося некалькі вялікіх кавалкаў асфальту, якія былі скінутыя ў рэчышча Куцеенкі. Прычым у тое самае месца, дзе летам гэтага году мясцовыя жыхары ладзілі суботнік па прыборцы.

Паводле слоў мясцовых жыхароў, якія сталі сьведкамі інцыдэнту, зьдзейсьнілі гэта работнікі спэцаўтабазы. Больш таго, калі б стаўроўцы самі не зрабілі заўвагу, то рабочыя скінулі б туды і яшчэ некалькі камякоў асфальту. Цяпер жыхары вёскі рыхтуюць калектыўную скаргу, а на месцы ўжо прысутнічаў інспэктар аховы прыроды.

Крыніца: Орша.eu