Аўторак, 13 Снежань 2016

Гарачая лінія «Зялёны тэлефон» даступная для жыхароў Віцебшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Вырашаць экалягічныя праблемы стала прасьцей – у Беларусі запрацавала гарачая лінія «Зялёны тэлефон», апэратары якой гатовыя даць падрабязную кансультацыю кожнаму просьбіту. Ініцыятарамі праекту выступілі актывісты таварыства «Зялёная сетка».

Прыкладам, вас хвалюе высечка дрэваў у вашым двары, або дзесьці непадалёк ўтварыўся несанкцыянаваны сьметнік, або занадта высокія бардзюры ў горадзе замінаюць язьдзе на ровары – у вырашэньні гэтых і іншых пытаньняў дапамогуць апэратары. Яны пракансультуюць, што трэба зрабіць, каб разьвязаць тое ці іншае экалягічнае пытанье.

Як распавялі нам апэратары «Зялёнага тэлефону», жыхары Віцебскай вобласьці найчасьцей зьвяртаюцца наконт праблемаў з абрэзкай дрэў і паркоўкі на зялёных зонах. За два месяцы працы (гарачая лінія запрацавала 12 кастрычніка) паступіла 9 зваротаў – тэлефанавалі і пісалі зь Віцебску, Полацку і Наваполацку.

Ініцыятары праекту адзначаюць, што працуюць для таго, каб грамадзяне ведалі пра свае правы, інструмэнты для сваёй абароны і маглі ўзьдзейнічаць на хаду таго ці іншага экалягічнага пытаньня.

Неабходную дапамогу можна атрымаць па тэлефоне +375 (29) 1702670 або праз электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Апэратары дасяжныя па панядзелках, серадах і пятніцах з 10:00 да 18:00.

Лізавета Золотнова