Цэнтар прававой трансфармацыі сумесна з таварыствам «Зялёная сетка» накіравалі Віцебскаму аблвыканкаму камэнтары і прапановы, якія рэкамендуюць ім улічыць падчас мадэрнізацыі сайту выканкаму.

Прадпрыемству нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры. У выніку была распачатая крымінальная справа.

Паводле ўмоваў тэндэру, абвешчанага ЖКГ, помнік мусіць быць выраблены і ўсталяваны да траўня 2016 году. Гарвыканкам прапануе пералічваць грошы на помнік, бо яго трэба ўзьвесьці за пазабюджэтныя сродкі.

Тэндэр на мадэрнізацыю сайту Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту разьмясьціла Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі. Прыкладны кошт работ – 140 000 000 рублёў.

У рамках мерапрыемстваў па кантролі за даходамі грамадзян, якія ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржвыдаткаў, паводле дэкрэту №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» інспэкцыяй ІМПЗ па Віцебскай вобласьці ў тысячы жыхароў рэгіёну выпатрабаваная дэкларацыя пра даходы і маёмасьці. Па выніках праверкі двумстам зь іх прад’яўлены да выплаты падаходны падатак на агульную суму 1,3 мільярду рублёў.