Паводле інфармацыі на сайце ведамства, у Віцебскім абласным судзе аршанца прызналі вінаватым паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ, імаверна - па "справе "Гаюна". Насупраць ягонага прозвішча пазначана "судзімасць не пагашана", што можа азначаць пакаранне "хатняй хіміяй".
"Справа Беларускага Гаюна" — палітычна матываваны крымінальны пераслед, распачаты супраць інфарматараў маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", які адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войск пасля пачатку расійскага ўварвання ва Ўкраіну.
5 лютага 2025 года стала вядома, што ў выніку несанкцыянаванага ўваходу беларускія сілавікі атрымалі доступ да чата з ботам «Гаюна», куды збіралася інфармацыя ад людзей. Сілавікі атрымалі доступ да чата, перайшоўшы па запрашальнай спасылцы, якая была створана яшчэ 2 сакавіка 2022 года. Спасылку на бот «Гаюна» яны знайшлі на тэлефоне затрыманай незадоўга да таго актывісткі, у момант пранікнення сілавікоў у чат у яго наладах не была ўключаная функцыя схавання старых паведамленняў для новых карыстальнікаў. Маштаб выгружанага аб’ёма дадзеных невядомы. Па "справе "Гаюна" ўжо затрыманыя і асуджаныя дзясяткі чалавек.
Павел Спірын
Пятніца, 20 Сакавік 2026
"Экстрэмістам" абвешчаны Уладзіслаў Пучкоў, 29-гадовы жыхар Оршы
Яго імя і прозвішча з'явілася 20 сакавіка ў абноўленым пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС.
Апублікавана ў
Дзяржава