Паводле апублікаванай інфармацыі ў першую пяцёрку краін па наяўнасці шмат якіх інфекцыйных захворванняў і якія маюць прыродныя ачагі небяспечных інфекцый уваходзяць Злучаныя штаты Амерыкі - 23 хваробы, Індыя адпаведна -18, Аргенціна, Егіпет і Расійская Федэрацыя па 11-ць.
Паколькі найбольш наведваемая краіна жыхарамі Віцебскага рэгіёну з’яўляецца суседняя Расія, то неабходна пералічыць усе інфекцыі, якімі яны могуць заразіцца, знаходзячыся ў РФ.
А гэта: ліхаманка Заходняга Ніла (у паўднёвых раёнах), клешчавы энцэфаліт, ліхаманка Крым-Конга, хвароба Лайма, чума (прыродныя ачагі), тулярэмія, лептастыроз, сібірская язва, адзёр, бруцэлёз і гемарагічная ліхаманка з нырачным сіндромам.
Каб звесці да мінімальных значэнняў верагоднасць інфікавацца, лекары СЭС рэкамендуюць падарожнікам да ад'езду звернецеся да іх для
атрымання медыцынскіх рэкамендацый па знаходжанні за мяжой і зрабіць неабходныя прафілактычныя прышчэпкі, а таксама прачытаць Памятку для тых жыхароў Віцебскай вобласці, якія плануюць выязд за мяжу.
Міраслаў Храмаў