Свой допіс пад назвай «Демократия по-литовски» Алена Сыс завяршае зваротам да Дэпутата Еўрапарламента ад Літвы Вальдэмара Тамашэўскага, які выказаўся за паляпшэнне ўзаемаадносінаў паміж Беларусю і краінай-суседкай. Перадусім ён меў на ўвазе чалавечыя стасункі – магчымасці для родных ездзіць аднаму да адного ў госці, сустракацца без усялякмх перашкодаў. Журналістка дакарае еўрадэпутата тым, што адбылося на памежжы, калі людзі мусілі пакідаць перад уездам у ЕС прадукты харчавання.
За некалькі дзён да гэтай публікацыі на сайце газеты «Витебские вести» з'явілася «прамова» старшыні Пастаўскага равыканкама Сяргея Чэпіка пад назвай "Отрицательно отношусь к недружелюбной миграционной политике соседних стран". Ён прыгадаў, што краіны Балтыі адмовіліся падтрымліваць дамовы і пагадненні, заключаныя паміж Паставамі і гарадамі-пабрацімамі ў Літве, Латвіі і Эстоніі. Здарылася гэта пасля гвалтоўнага падаўлення грамадскіх пратэстаў у 2020 годзе і падтрымкі беларускімі ўладамі ўварвання расійскіх вайскоўцаў ва Ўкраіну. Але чыноўнік пра тыя падзеі не згадвае, выстаўляючы раённыя дзяржаўныя структуры незаслужана пакрыўджанымі. Маўляў, краіны Балтыі нават не адказалі на запрашэнне наведць раённае свята «Звіняць цамбалы і гармонік».
Асобна старшыня райвыканкаму падкрэслівае закрыццё памежных пераходаў, якія працавалі на Пастаўшчыне. Раён мяжуе з Літвой, але цяпер жыхары памежжа не могуць так лёгка, як раней, трапіць у суседнюю краіну. Заадно Сяргей Чэпік прыгадвае і праблему незаконнай міграцыі, шкадуючы тых, каму не ўдаецца незаконным шляхамі трапіць к Еўразвяз - а выпадкаў, калі літоўскія памежнікі не прапускалі незаконных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі было, па ягоных словах, нямала.
«Лось погиб от литовской «колючки» - артыкул з такой назвай размясціла на сваім інтэрнэт-сайце гарадская газета «Витьбичи». «Лось направлялся из Беларуси в Литву, но погиб от кровопотери, когда пытался преодолеть европейский забор», -- гаворыцца ў тэксце. Паводле выдання, жорсткія захады, што да аховы мяжы, становяцца прычынай загубы не толькі мігрантаў, але і безабаронных жывёлаў. Памежнікі палічылі, што з 2021 года зафіксавана 45 выпадкаў гібелі жывёлаў «от забора с колючкой». 28 выпадкаў здарылася менавіта на літоўскім памежжы, падкрэслівае выданне.
У супрацьвагу артыкулам пра «кепскую Літву» і іншыя прыбалтыйскія краіны, дзяржаўныя СМІ Віцебшчыны штодня размяшчаюць паведамленні пра паспяховыя ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Расіяй. І нават публікуюць тэксты пра расійскія навіны, якія не маюць аніякага да чынення да Беларусі. Асабліва выразна гэтая тэндэнцыя праяўляецца ў апошнія дні, калі Віцебск рыхтуецца сустракаць удзельнікаў ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Маргарыта Неўдах