Чацвер, 29 Люты 2024

Жыхароў Лепельшчыны праз мясцовую раёнку папярэджваюць пра забарону запуску беспілотнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Сайт Лепельскай раённай газеты lepel-kraj.by нагадвае сваім чытачам, што 28 сакавіка 2024 года ўступіць у сілу падпісаны Лукашэнкам указ "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў". Згодна з ім, працаваць з БЛА змогуць толькі ІП і арганізацыі, якія атрымалі дазволы.

Як увозіць, захоўваць і выкарыстоўваць беспілотнікі, з гэтага часу вызначана гэтым указам. Улады паведамляюць, што дакумент быццам накіраваны на забеспячэнне грамадскай бяспекі і ён ужо апублікаваны на прававым інтэрнет-партале, значыць, шэраг патрабаванняў уступілі ў сілу.

З гэтага часу фізічным асобам забаронена запускаць і выкарыстоўваць дроны, коптары і авіямадэлі. Ва ўказе яшчэ ўказана такая норма, як грамадзянскія беспілотныя лятальныя апараты. Калі простай мовай - гэта любая тэхніка, якая абсталявана прыладай для перавозкі грузаў або лічбавай відэакамерай.

Што ж тады можна выкарыстоўваць? Напрыклад, дзецям ці прыхільнікам авіямадэліравання і здымак з коптара. Можна запускаць звычайныя паветраныя шары, паветраныя змеі і цацкі, якія лётаюць без дыстанцыйнага кіравання. Піша сайт lepel-kraj.by.

З 27 верасня 2023 года фізічным асобам, калі яны не зарэгістраваныя як ІП ці юрыдычная асоба, забаронена ўвозіць, вырабляць і эксплуатаваць грамадзянскія беспілотныя лятальныя апараты і авіямадэлі.

І для арганізацый ужо з 27 сакавіка бягучага года забаронены захоўванне і абарот беспілотных лятальных апаратаў. Але ў мэтах прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем шэрагу патрабаванняў, напрыклад, дазволу Дэпартамента па авіяцыі, якім будзе арганізаваны ўлік такіх апаратаў, эксплуатацыя будзе магчымая.

Нельга запускаць: грамадзянскія БЛА (беспілотныя лятальныя апараты або квадракоптары) - для перавозкі грузаў і з відэакамерамі; авіямадэлі.

Можна запускаць: паветраныя цацачныя шары; паветраныя змеі; лятаючыя цацкі без дыстанцыйнага кіравання.

З 27 верасня 2023 г. забаронена - увоз, эксплуатацыя, выраб. З 27 сакавіка 2024 года забаронена - захоўванне, абарот.

Пасля 27 сакавіка 2024 года ўказ уступіць у сваю сілу. І трэба будзе ў Дэпартаменце па авіяцыі атрымліваць дазвол на ўвоз дронаў у краіну.

Для афіцыйных дылераў правілы пакуль не змяніліся, але ў пакупнікоў наспелі пытанні. Новым указам прадугледжана, што фізічным асобам зараз нельга эксплуатаваць, вырабляць і ўвозіць у краіну беспілотнікі, а праз паўгода і мець ва ўласнасці. На працягу шасці месяцаў уладальнікі могуць прадаць беспілотнікі, напрыклад, юрыдычным асобам або індывідуальным прадпрымальнікам. Або перадаць іх на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю, якую вызначыць урад.

Артур Суравец