«Антырэкорд» паказаў выпуск перадачы ад 6 снежня – 92 прагляды, на 6 праглядаў болей набраў выпуск ад 13 снежня. Тым не менш, «Принцип правды» упарта выпускаюць штотыдзень. Апошнія перадачы ператварыліся ў пераказ звестак пра паездкі Аляксандра Лукашэнкі – а пра гэта і без віцебскіх тэлевізіёншчыкаў дбаюць усе дзяржаўныя СМІ. Таму зразумела, што нікому не цікавыя навіны без навінаў і заезджаныя каментары экспертаў. Дарэчы, найчасцей у гэтай якасці запрашаюць дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, прапагандыста Вадзіма Гігіна.
Не прывабілі гледачоў і асобы вядучых праграмы: «грамадска-палітычны праект пра галоўнае ў Беларусі» даручана весці Сяргею Ісколу і Марыі Дэкан, маладым людзям, якія нядаўна былі звычайнымі рэпарцёрамі. Марыя, прыкладам, была ўдзельніцай журналісцкага конкурсу «Хвала рукам, что пахнут хлебом», прымеркаванага асвятленню ўборкі ўраджаю ўвосень мінулага года. Яе аповед пра жанчыну-камбанёрку з Дубровенскага раёна быў прызнаны адной з найлепшых прац. Але вядоўца – не рэпарцёр, і прывабная знешнасць дзяўчыны не замяняе неабходных для такой працы навыкаў. Сяргей Іскол, выпускнік журфака БДУ 2019 года, відавочна паставіў на тое, што гледачам спадабаецца манера весці перадачу «а-ля Азаронак». Таму з першых выпускаў не шкадаваў звыклых штампаў пра «кучку радыкалаў і праплачаных апазцыянераў», што «спрабавалі дэстабілізаваць абстаноўку ў 2020 годзе», пра «забароненыя рэсурсы, якія працягваюць беспаспяхова ўкідваць фэйкі» і «зладжаныя дзеянні вайскоўцаў і міліцыянтаў» у падаўленні народных пратэстаў. Але атрымалася вельмі слабая копія адыёзнага тэлепрапагандыста, а штампы даўно ўжо надакучылі нават апошнім з тых, хто глядзіць дзяржаўнае тэлебачанне.
У выніку сумарная колькасць праглядаў 16-ці выпускаў «Принципа правды» не дасягнула і 3,5 тысяч. І тое, што выпуск праглядаюць не больш як 200 чалавек сведчыць пра поўную адсутнасць цікаўнасці да праграмы.
Барыс Ласкін
Нядзеля, 24 Снежань 2023
Ідэалагічны праект віцебскага тэлебачання праваліўся. У «Принцип правды» не паверылі
Сёлета Віцебская ТРК заснавала ўласную прапагандысцкую праграму «Принцип правды». Першы выпуск быў паказаны ў эфіры 6 верасня. Тэлегледачы ўбачылі мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна і спонсарскую падтрымку Украіны, планы Захаду і магчымасці перамоваў паміж Расіяй і Украінай. Стваральнікі відавочна разлічвалі на поспех, бо ў мясцовай прэсе разгарнулі рэкламную кампанію новага праекта. Прагляды першага выпуска на ютуб-канале дасягнулі лічбы 547, колькасць праглядаў наступнага выпуска склала 662 і... без рэкламных захадаў і загадаў паглядзець абавязкова ўсё пакацілася ўніз. Прагляды трэцяга выпуска прадэманстравалі правал - рэзка ўпалі да 159.