Нядзеля, 03 Верасень 2023

Віцебскую калонію, у якой утрымліваецца больш за 100 палітвязняў, праверыла камісіі пры Мінюсце. Парушэнняў не выяўлена

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Усяго ўдзел у наведванні папраўчай калоніі №3 (Віцьба) прынялі 11 чалавек. Гэта прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, абласной пракуратуры, члены Віцебскай абласной наглядальнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і міністэрства юстыцыі Беларусі.

Члены выязной групы азнаёміліся з умовамі ўтрымання асуджаных, іх харчавання, медыка-санітарнага забеспячэння, арганізацыі навучання, вольнага часу, маральнага і культурнага выхавання, пабывалі ў памяшканнях для доўгатэрміновых спатканняў і кароткатэрміновых сустрэч. Умовы жыцця і працы сябры правяраючыя ацанілі як здавальняючыя.

Члены наглядальнай камісіі пры Мінюсце станоўча ацанілі магчымасць для зняволеных дыстанцыйнага навучання, занятасці, спартыўных спаборніцтваў, здзяйснення тэлефонных званкоў са сваякамі і многае іншае.

Апроч асабістых гутарак, з асуджанымі правялі анкетаванне ў адпаведнасці з зацверджанай Міністэрствам юстыцыі формай.

Ніводнай скаргі на ўмовы ўтрымання ў калоніі ні ад звычайных зняволеных, ні ад палітвязняў да правяраючых не паступіла.

Мілана Шышова