Нядзеля, 30 Ліпень 2023

У чатыры разы больш, у параўнанні з мінулым годам, за першае паўгоддзе фізічныя асобы ўвезлі аўтамабіляў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Паводле дадзеных мытных органаў, планавае заданне, даведзенае сістэме мытных органаў на 1 паўгоддзе 2023 года, быццам выканана на 116,4 працэнта. У бюджэт краіны паступіла больш за 6 млрд 500 млн рублёў. З іх амаль 350 млн. рублёў прыпадае на Віцебскую мытню.

Па тэрмінах афармлення: 79% тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю ЕАЭС, былі аформлены на працягу гадзіны, 95% — не больш за 4 гадзіны, а доля выпуску экспартных партый тавараў, аформленых менш як за 5 хвілін, склала 79%.

Як зазначаюць улады, не менш значнае месца ў развіцці мытнай службы займае стварэнне аптымальных умоў для павелічэння прывабнасці краіны для транзіту. Колькасць транзітных дэкларацый, аформленых Віцебскай мытняй у першым паўгоддзі 2023 года, паводле дадзеных гэтай структуры, павялічылася больш як на 24 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года.

Значным дасягненнем улады падаюць і тое, што ў спецыяльна ўстаноўленых месцах зроблена больш за 36 тысяч перачэпак грузавых транспартных сродкаў і 3 тысячы перагрузак.

Таксама ў 4 разы павялічылася колькасць выпушчаных транспартных сродкаў для асабістага карыстання, увезеных з трэціх краін, у параўнанні з 2022 годам.

Ірына Буйвік