Як вынікае з газетнага матэрыяла, людзі скардзіліся міністру аховы здароўя на вялікія чэргі да лекараў-адмыслоўцаў. Прыкладам, прыёма ў кардыёлага аднаму з заяўнікаў даводзіцца чакаць месяц.
Гучалі скаргі й на адсутнасць профільных лекараў: няма анастазіёлага, дэрматолага, хірургі ў раённую бальніцу прыязджаюць на прыём па чарзе з Полацка, бракуе нават тэрапеўтаў. Дзмітрый Піневіч паабяцаў, што з 1 жніўня па размеркаванні ў Вушачы прыедуць 4 маладых лекара, але якіх спецыяльнасцяў – не ўдакладніў.
На скаргі пра неналежнае аказанне медыцынскай дапамогі «будуць дадзены адказы», піша «раёнка». Між тым « у ходзе правядзення ацэнкі якасці меддапамогі» міністр сапраўды заўважыў недахопы, але якія – не ўдакладняецца. Ва ўмовах адчувальнага дэфіцыту прафесійных кадраў міністр аховы здароўя парэкамендаваў « шукаць новыя варыянты правядзення дыспансерызацыі і медаглядаў вузкімі спецыялістамі».
Ці названыя нейкія тэрміны для ліквідацыі недахопаў, хто адказны за гэта, ці будзе ажыццяўляцца праверка выканання даручэнняў, газета «Патрыёт» не піша. Значыць, грамадзяне мусяць паверыць міністру на слова, а калі ўсё застанеец па-ранейшаму, то й спытаць няма з каго.
Ірына Мокрая
Нядзеля, 16 Ліпень 2023
У Вушачах людзі скардзіліся міністру аховы здароўя на праблемы з медычным абслугоўваннем
Дзмітрый Піневіч правёў прыём грамадзян, падчас якога да кіраўніка ведамства звярнуліся 8 чалавек – як ушачан, так і жыхароў іншых рэгіёнаў. Таксама міністр наведаў раённую бальніцы, Арэхаўскі і Сарочынскі ФАПы. Як паведамляе мясцовая раённая газета «Патрыёт», «былі адзначаны недапрацоўкі, якія неабходна ліквідаваць у бліжэйшы час». Якія недапрацоўкі заўважыў міністр, а пра якія яму варта паведаміць дадаткова, «раёнка» нічога не піша. Таму ў чытачоў не будзе мажлівасці адсачыць, ці выканае міністр свае абяцанні, а адказныя структуры на месцах – загады і распараджэнні Дзмітрыя Піневіча. Такое вось «выкрыванне недахопаў» толькі на словах.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: