Серада, 10 Май 2023

У чыноўнікаў Чашніцкага выканкама няма кампетэнцый, каб распачаць рамонт маста

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Жыхары вёскі Латыгавічы Чашніцкага раёна звярнуліся ў мясцовы райвыканкам з прапановай арганізаваць тэрміновы рамонт маста, які, на іх думку, знаходзіцца ў аварыйным стане. Для таго, каб быць данесці да ўладаў інфармацыю аб небяспечнай сітуацыі, жыхары вёскі стварылі петыцыю на платформе «Зручны горад». Аднак мясцовае кіраўніцтва ўхілілась ад рашэння праблемы.

У звароце, неабыякавыя вяскоўцы кажуць пра факты наяўнасці дэфектаў моста на дарозе агульнага карыстання праз раку Эса, што знаходзіцца побач з вёскай Латыгавічы. Яны паказваюць на тое, што мост мае наступныя праблемы: расколіны самай канструкцыі, дэфармаваныя парэнчы, ямы і выбоіны на тэрыторыі маста. На думку падпісантаў петыцыі ў выпадку непрыняцця своечасовых мер, эксплуатацыя названага моста можа стаць небяспечнай для грамадзян і транспарта.

Спасылаючыся на дзейнае заканадаўства, актывісты абгрунтавана лічаць, што грошы на рамонт маста павінны знайсці чыноўнікі з Чашніцкага райвыканкама.

Каб быць пачутымі, неабыякавыя грамадзяне просяць прыехаць кіраўніцтва выканкама ў  Латыгавічы і на месцы праверыць стан маста. У выпадку, калі факты пацвердзяцца, то чыноўнікі павінны на час рэканструкцыі арганізаваць альтэрнатыўныя маршруты, і ў тэрміновым парадку арганізаваць работы па прывядзенні збудавання ў нармальны эксплуатацыйны стан.

Рэакцыі ўладаў на петыцыю прыйшлося чакаць не доўга. Намеснік старшыні Чашніцкага райвыканкама Мікалай Івашэнь паведаміў заклапочаным станам моста сялянам, што іх калектыўны зварот накіраваны для разгляду «Віцебскаблдарбуд». А ў кампетэнцыі мясцовых службоўцаў застаецца быць у курсе праблемы, але ні як яе ліквідаваць.

Раман Данцоў