Аўторак, 18 Красавік 2023

Улады гатовы пакрыць выдаткі вытворцам тавараў у іх прасоўванні і рэкламе за мяжой

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Віцебскія ўлады прыняў рашэнне пакрыць выдаткі тым прадпрыемствам і фірмам, прадстаўнікі якіх сёлета прымуць удзел у міжнародных спецыялізаваных выставах і кірмашах, якія праводзяцца ў замежных дзяржавах. У пералік увайшлі 28 мерапрыемстваў у васьмі краінах блізкага і далёкага замежжа.

Згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама рэгіянальныя вытворцы тавараў прымуць удзел у 20 выставах у Расіі, у дзвюх выставах у Казахстане і па адной у Фінляндыі, Узбекістане, Чэхіі, Украіне, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Польшчы. І як не дзіўна няма ніводнай аплатнай паездкі на выставы ў Кітай.

Улады гатовы стымуляваць рэкламу мясцовых вытворцаў і іх тавары выключна на спецыялізаваных тэматычных выставах і кірмашах па пяцідзесяці таварных групах. Гэта сельская гаспадарка, прадукты харчавання, адзенне і абутак, будаўнічыя матэрыялы, мэбля, упаковачнай абсталяванне, электронныя кампаненты і камплектуючыя, металаапрацоўка, ахова здароўя і многае іншае.

Барыс Сянцоў