Аўторак, 11 Красавік 2023

Усяго 5 дзён без доступу да алкаголю правядуць жыхары Міёрскага раёна ў 2023 годзе

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва Міёрскага райвыканкама 8 лютага бягучага гада ў сувязі з тым, што ў апошнія гады ў раёне не скарачаецца колькасць правапарушэнняў і злачынстваў учыненых у стане алкагольнага ап'янення.

Згодна з дакументам 14 сакавіка і 25 мая, ў сувязі з правядзеннем у регіёне мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі ("Дзень цвярозасці"). Гэтымі днямі мясцовыя чыноўнікі вырашылі абмежаваць на 24 гадзіны продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Пры правядзенні школьных выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 10 чэрвеня ўсе віды алкагольных напіткаў нельга будзе набыць у гандлёвым прадпрыемствах раёна з 17.00 да 24.00.

На працягу адных сутак 1 верасня не будзе доступу да алкаголю ў жыхароў Міёрскага раёна ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, і прымеркаваных да Дня ведаў.

А 3 кастрычніка стане апошнім праблемным днём у бягучым годзе для аматараў "закласці за каўнер" у сувязі з правядзеннем акцый, прымеркаваных да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам.

Іван Дольны