Прыводзім толькі статыстыку, якая была агучаная на сходзе пракурорскіх работнікаў вобласці.
Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва ў Віцебскай вобласці застаецца адным з найменшых у РБ – 41,0 (сярэднерэспубліканскі паказчык - 46,6). Гэта, хутчэй за ўсё, звязана з імклівым змяншэннем колькасці насельніцтва ў рэгіёне.
Скарацілася колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку на 14,4% (з 2474 да 2119), на што ў значнай ступені паўплывала скарачэнне ўчыненых крадзяжоў (з 1604 да 1310).
Існы ж у першым паўгоддзі 2021 году рост у галіне агульнай колькасці рэгістраваных злачынстваў (з 4438 да 4782 (+7,8%) абумоўлены значным павелічэннем колькасці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (з 586 да 981 (+ 67,4%).
Гэтак, адзначаецца рост колькасці пацярпелых ад злачынстваў (з 3393 да 3790 (+11,7%) пры нязначным зніжэнні колькасці загінулых у выніку злачынстваў (з 53 да 50 (-5,7%).
Рост агульнай колькасці ўчыненых злачынстваў адбыўся ў 14 рэгіёнах вобласці, найбольшы - у Шаркаўшчынскім (+52,4%), Глыбоцкім (+44,2%), Лепельскім (+35,5%), Пастаўскім (+29,5%) раёнах.
Павелічэнне колькасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку назіраецца ў 8 рэгіёнах (у Глыбоцкім (+38%), Лепельскім (+19,3%), Дубровенскім (+19,1%), Шаркоўшчынскім (+16,7%). Верхнядзвінскім (+13%), Сенненскім (+11,1%), Докшыцкім (+2,7%) раёнах і Аршанскім АУСТ (+25%)).
Вышэй рэспубліканскага і абласнога паказчыкаў зарэгістраваныя ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва ў Віцебскім (64,9), Дубровенскім (64,5), Мёрскім (47,4), Расонскім (49,4), Сенненскім (64,2), Талачынскім (51,0) раёнах.
Асноўнымі праблемнымі пытаннямі на сённяшні дзень з'яўляюцца пытанні папярэджання і раскрыцця злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (рост на 67,4% (з 586 да 981), супраць грамадскага парадку і маральнасці (павялічылася колькасць хуліганстваў – з 73 да 101 (+38,4%), карыслівай накіраванасці (больш разбояў – з 5 да 7 (+40%), супраць жыцця і здароўя грамадзян (узрасла колькасць забойстваў – з 16 да 17 (+6,3%), злачынстваў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю асобных груп грамадзян.
На пажарах у першым паўгоддзі загінула сёлета 58 (56) чалавек (+3,6%), з прычыны ўтаплення – 46 (46) грамадзян, у тым ліку 5 (2) непаўналетніх. Палова загінулых у агні склалі пенсіянеры.
Пры зніжэнні агульнай колькасці зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў (з 182 да 162 (-11%)) павялічылася колькасць загінулых у іх грамадзян (з 32 да 36 (+12,5%)), таксама загінула 3 (0) дзіцяці. Рост колькасці загінулых у ДТЗ асоб адбыўся ў Дубровенскім (з 0 да 6), Докшыцкім (з 2 да 3), Лепельскім і Полацкім (з 1 да 3), Лёзненскім (з 1 да 5), Мёрскім і Шумілінскім (з 0 да 2) раёнах.
У выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 8 (8) чалавек (у г. Віцебску-4 (3) чалавека, Аршанскім, Віцебскім, Верхнядзвінскім і Браслаўскім раёнах – па 1).
Падрыхтаваў Лявон Яфрэменка