Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова, сьледзтвам выяўлена, што службовыя асобы Мёрскага райспажыўтаварыства, у ліку якіх намесьнік старшыні праўленьня па эканоміцы, работнікі бухгальтэрыі, касіры і загадчыкі крамаў, распрацавалі некалькі злачынных схем, рэалізуючы якія, на працягу трох гадоў выкралі бюджэтныя сродкі на агульную суму больш як 3 мільярды рублёў. Пры гэтым удзельнікі злачыннай групы выкрадалі як грошы, якія захоўваюцца ў касе, так і таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці.
Сьледзтва вырашыла прымяніць да сямі падазроных асобаў меру стрыманьня ў выглядзе зьмяшчэньня пад варту.
Расьсьледаваньне крымінальнай справы, распачатай на падставе часткі 4 артыкулу 210 КК (крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры), працягваецца.
Па крымінальнай справе сьледчымі праводзіцца праверка асобных пытаньняў фінансава-гаспадарчай дзейнасьці арганізацыі, дапытваюцца работнікі Мёрскага райспажыўтаварыства, вывучаецца выключаная бухгальтарская дакумэнтацыя, дэталёва высьвятляюцца акалічнасьці, выяўляецца роля кожнага ўдзельніка злачыннай групы, асобна высьвятляюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі ўчыненьню злачынства карупцыйнай скіраванасьці.
Крымінальная справа распачатая па матэрыялах праверкі, праведзенай упраўленьнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту.
Крыніца: БелаПА