Субота, 11 Сакавік 2017

«Марко» атрымае дзяржпадтрымку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Мікалай Мартынаў Мікалай Мартынаў

Дзяржава пакрые кампаніі працэнты па крэдытах, узятых на стварэньне гарбарна-абутковага голдынгу, у межах якога павінен мадэрнізавацца Віцебскі футравы камбінат.

Кампаніі «Марко» ў 2017 годзе зь бюджэту кампэнсуюць частку працэнтаў за карыстаньне крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савету Міністраў ад 9 сакавіка 2017 г. № 191. Кампаніі пакрыюць працэнты ў памеры стаўкі па крэдыце, зьменшанай на 2 працэнтныя пункты. Дзяржпадтрымка будзе аказаная па крэдытах, якія не перавышаюць у эквіваленце 18 мільёнаў даляраў.

Вядзецца ў тым ліку пра крэдыт ад «Белінвэстбанку» на павелічэньне магутнасьцяў па выпуску абутку і рэканструкцыі футравага камбінату. Пакрыцьцё будзе ісьці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытаньні ў галіне прамысловасьці, будаўніцтва і архітэктуры.

Кампанія «Марко» ў 2015-2017 гадох атрымала бюджэтную пазыку ў суме 200 мільярдаў рублёў (старымі) пад 3% гадавых. Пастановай Саўміну беларускім банкам было прапанавана ў 2015-2017 гадах даць «Марко» крэдыты ў замежнай валюце ў суме, якая не перавышае ў эквіваленце 18 мільёнаў даляраў, у тым ліку «Белаграпрамбанку» – 13 мільёнаў даляраў.

У 2013 годзе дзяржава далучыла да кампаніі стратны Віцебскі футравы камбінат. Так нарадзіўся голдынг «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марко"». Згодна з указам прэзыдэнта, голдынг павінен правесьці мадэрнізацыю камбінату, уклаўшы 70 мільёнаў даляраў. Увод у эксплёатацыю пераўтворанага прадпрыемства быў заплянаваны на кастрычнік 2016 году. Паралельна павінна ладзіцца мадэрнізацыя ўсяго голдынгу (6 прадпрыемстваў) з дэдлайнам у 2017 годзе. «Марко» абавязаны павялічыць аб'ём вытворчасьці абутку да 5 мільёнаў пар на год.

У 2015 годзе стала вядома, што ўладальнік кампаніі Мікалай Мартынаў мае цяжкасьці з прыцягненьнем сродкаў. Тады ён заявіў, што бачыць выкананьне праекту толькі ў тым выпадку, калі будзе выкананая «тая частка, якая зьвязаная з крэдытнай палітыкай нашай дзяржавы». Ён разьлічвае на ўмяшаньне ўраду ў вырашэньне праблемы.

ej.by