Шэсьце арганізатары хацелі б распачаць ад помніку Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які надоечы быў пастаўлены насупраць Сьвята-Уваскрасенскай царквы. Канцавы пункт шэсьця - парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў, дзе ў раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі плянуецца правесьці мітынг.
Мэта масавага мерапрыемства, паводле словаў аднаго з заяўнікаў Аляксея Гаўруцікава, - аб’яднаньне грамадзян для адстойваньня гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, а таксама падтрымка рашэньня гарадзкіх уладаў аб усталяваньні ў Віцебску помніку Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду.
Паводле spring96.org